belpotter.by
BY | RU | PDA | RSS
БелPotter Книги Фильмы Игры Медиа Магазин
Belpotter.by: быть или не быть?
Не оставайтесь равнодушными!
Выскажите свое мнение!

     -?

HPDH: Эпілог – праз дзевятнаццаць гадоў

Восень, здавалася, прыйшла ў той год знячэўку. Раніца першага верасня была свежая, як яблык, і калі маленькая сям’я перабягала праз шумную дарогу ў бок вялікага цёмнага вакзала, выхлапныя газы машын і дыханне пешаходаў зіхацелі ў халодным паветры, нібыта павуцінне. Дзве вялізныя клеткі бразгацелі наверсе нагружаных калясак, якія штурхалі бацькі, совы ўнутры клетак абурана крычалі. Рыжая дзяўчынка са слязьмі цягнулася следам за сваімі братамі, сціснуўшы бацькаву руку.
- Гэта не будзе занадта доўга, і хутка ты таксама паедзеш, - сказаў ёй Гарры.
- Два гады, – шморгала носам Лілі. – Я хачу ехаць зараз!
Пасажыры здзіўлена глядзелі на соў, у той час як сям’я накіроўвалася да бар’ера паміж дзевятай і дзесятай платформамі. Голас Альбуса вярнуў Гарры да навакольнага гоману: яго сыны ўзнавілі спрэчку, якую яны пачалі ў машыне.
- Я не буду, я не буду слізарынцам!
- Джэймс, хопіць! – сказала Джыні.
- Я толькі сказаў, што ён можа быць, - адказаў Джэймс, усміхаючыся малодшаму брату. – Няма нічога дзіўнага, што ён можа трапіць у Слізарын.
Але тут хлопчык злавіў позірк маці і заціх. Пяць Потараў наблізіліся да бар’ера. Крыху самаўпэўнена зірнуўшы цераз плячо на малодшага брата, Джэймс узяў сваю каляску ў маці і пабег. Праз момант ён знік.
- Вы ж будзеце мне пісаць? – адразу ж запытаўся ў бацькоў Альбус, карыстаючыся часовай адсутнасцю свайго брата.
- Кожны дзень, калі ты хочаш, - запэўніла яго Джыні.
- Не кожны дзень, - хуценька вымавіў Альбус. – Джэймс кажа, што большасць людзей атрымліваюць пісьмы з дому прыкладна раз у месяц.
- У мінулым годзе мы пісалі Джэймсу тры разы на тыдзень, - сказала Джыні.
- І не вер усяму, што ён кажа пра Хогвартс, - дадаў Гарры. – Ён любіць пажартаваць, твой брат.
Ідучы поруч, яны пакацілі другую каляску наперад, набіраючы хуткасць. Калі яны дасягнулі бар’ера, Альбус уздрыгнуў, але сутыкнення не адбылося. Замест гэтага сям’я апынулася на платформе дзевяць і тры чвэрці, напоўненай густой белай парай, якая валіла з пунсовага Хогвартс Экспрэсу. Невыразныя фігуры тоўпіліся ў тумане, у якім ужо знік Джэймс.
- Дзе яны? – трывожна спытаў Альбус, прыглядаючыся да засмужаных сілуэтаў, якіх яны міналі на сваім шляху ўздоўж платформы.
- Мы знойдзем іх, - упэўнена адказала Джыні.
Але пара была вельмі густая, і таму пазнаць чые-небудзь твары было цяжка.
Аддзялёныя ад уласнікаў галасы гучалі ненатуральна моцна. Гарры, здаецца, пачуў, як Персі голасна абмяркоўвае правілы палётаў на мятле, і быў задаволены адгаворкай, каб не спыняцца і не вітацца…
- Я думаю, гэта яны, Ал, - раптам сказала Джыні.
Група з чатырох чалавек, якая віднелася скрозь туман, стаяла каля самага апошняга вагона. Твары людзей сталі бачнымі толькі калі Гарры, Джыні, Лілі і Альбус падыйшлі да іх.
- Прывітанне, - надзвычай ціха прамовіў Альбус.
Роза, якая ўжо была апранута ў навюсенькую мантыю Хогвартса, усміхнулася яму.
- Ну як, прыпаркаваўся добра? – спытаў Рон у Гарры. – Я здолеў. Герміёна не верыла, што ў мяне атрымаецца здаць тэст на маглаўскія правы, ці не так? Яна мяркуе, што я зачараваў экзаменатара Канфундусам.
- Зусім не, - адказала Герміёна. – Я была поўнасцю ўпэўнена ў табе.
- Кажучы шчыра, я зачараваў яго, - прашаптаў Рон да Гарры, калі яны разам падымалі куфар і саву Альбуса ў цягнік. – Я ўсяго толькі забыўся зірнуць у бакавое люстэрка, і давай паглядзім праўдзе ў вочы – я магу выкарыстоўваць дзеля гэтага Звышадчувальныя Чары.
Вярнуўшыся на платформу, яны ўбычылі, што Лілі і Х’юга, малодшы брацік Розы, вядуць ажыўленую дыскусію пра тое, на які факультэт яны трапяць, калі нарэшце прыедуць у Хогвартс.
- Калі ты будзешь не ў Грыфіндоры, мы пазбавім цябе спадчыны, - сказаў Рон. – але ніякага прымусу.
- Рон!
Лілі і Х’юга засмяяліся, але Альбус і Роза выглядалі сур’ёзна.
- Ён не меў гэтага на ўвазе, - сказалі Герміёна і Джыні, але Рон больш не зважаў на гэта. Спаймаўшы позірк Гарры, ён прыхавана кіўнуў галавой на месца, якое знаходзілася за пяцьдзесят ярдаў. Смуга на нейкі момант парадзела, і яны ўбачылі трох чалавек, чые фігуры вельмі выразна вымалёўваліся сярод туману, які рассеяўся.
- Глядзі, хто гэта.
Там стаяў Драка Малфой з жонкай і сынам. Яго цёмная вопратка была зашпілена да горла, валасы крыху парадзелі і падкрэслівалі вострае падбароддзе. Хлопчык гэтаксама нагадваў Драка, як Альбус нагадваў Гарры. Драка заўважыў Гарры, Рона, Герміёну і Джыні, якія пільна глядзелі на яго, коратка кіўнуў і зноў адвярнуўся.
- Гэта маленькі Скорпіус, - прашаптаў Рон, - Я ўпэўнены, што ты пераможаш яго ў любым практыкаванні, Розі. Дзякуй Богу, розумам ты пайшла ў маці.
- Рон, на міласць Бога, - сказала Герміёна напалову строга, напалову вясёла. – Не трэба нацкоўваць іх адзін на аднаго яшчэ да таго, як яны пачалі вучыцца ў школе!
- Твая праўда, прабач, - сказаў Рон, але, не здолеўшы стрымацца, дадаў: - Не будзь з ім занадта прыветнай, Розі. Дзядуля Ўізлі ніколі не прабачыць табе, калі ты выйдзеш замуж за чыстакроўнага.
- Гэй!
Джэймс з’явіўся зноў, ён пазбавіўся куфара, савы і каляскі, і проста разрываўся ад навінаў.
- Там Тэдзі, - сказаў ён засопшыся, паказваючы праз плячо назад, у клубы пары. – Толькі заўважыў яго! І здагадайцеся, што ён робіць! Цалуе Вікторыю!
Ён пільна глядзеў на дарослых, відавочна расчараваны адсутнасцю рэакцыі.
- Наш Тэдзі! Тэдзі Люпін! Цалуе нашу Вікторыю! Нашу кузіну! І я спытаў Тэдзі, што ён рабіў...
- Ты перашкодзіў ім? – спытала Джыні. – Ты такі ж, як Рон...
- І ён сказаў, што прыехаў, каб правесці яе! А потым ён сказаў, каб я адышоў. Ён цалуе яе! – дадаў Джэймс, як быццам турбуючыся, што не высветліў усяго.
- О, было б цудоўна, калі б яны пажаніліся, - у захапленні прашаптала Лілі. – Тэдзі тады сапраўды стане членам сям’і!
- Ён ужо заходзіць паабедаць па чатыры разы на тыдзень, - сказаў Гарры. – Чаму б нам не запрасіць яго жыць з намі і не здаволіцца гэтым?
- Так! – з энтузіязмам усклікнуў Джэймс. – Я не супраць жыць з Алам – а Тэдзі можа заняць мой пакой!
- Не, - цверда сказаў Гарры. – Вы з Алам будзеце жыць разам толькі ў тым выпадку, калі я захачу знесці дом.
Ён зірнуў на стары зношаны гадзіннік, які калісьці належаў Фабіяну Прывіту.
- Ужо амаль адзінаццаць, вам лепш сесці ў цягнік.
- Не забудзь сказаць Нэвілу, як мы яго любім – сказала Джыні Джэймсу, абдымаючы яго.
- Мам! Я не магу сказаць прафесару, што яго любяць!
- Але ж ты ведаеш: Нэвіл....
Джэймс закаціў вочы.
- Па-за школай – так, але ж у школе ён прафесар Даўгапупс, ці не праўда? Я не магу прыйсці на травалогію і перадаць яму, што яго любяць...
Абураны матчынай неразумнасцю, ён спагнаў свае пачуцці на тым, каб піхнуць Альбуса:
- Пабачымся, Ал. Асцярожней з фестраламі.
- Я думаў, яны нябачныя. Ты казаў яны нябачныя!
Але Джэймс толькі засмяяўся, дазволіў маці пацалаваць яго, хуценька абняў бацьку і ўскочыў у цягнік, які імкліва напаўняўся. Хлопчык махнуў рукой бацькам і пабег у калідор шукаць сваіх сяброў.
- Наконт фестралаў няма чаго хвалявацца, - сказаў Гарры Альбусу. – Яны лагодныя істоты, і ў іх няма нічога страшнага. Ува ўсякім разе, ты не паедзеш у школу ў брычцы, ты паплывеш у чоўне.
Джыні пацалавала Альбуса на развітанне.
- Убачымся на Каляды.
- Бывай, Ал, - сказаў Гарры, калі сын абдымаў яго. – Не забудзься, што Хагрыд запрашае цябе на гарбату ў наступную пятніцу. Не дурэй з Піўзам. Не выклікай нікога на дуэль, пакуль не навучышся гэтаму. І не дазваляй Джэймсу нерваваць цябе.
- А што, калі я буду ў Слізарыне?
Ціхія словы прызначаліся адзінаму бацьку, і Гарры ведаў, што толькі момант ад’езду мог прымусіць Альбуса паказаць, якім моцным і шчырым быў яго страх. Гарры схіліўся так, што твар Альбуса быў крыху вышэйшы за ягоны. У адзінага з траіх дзяцей Гарры ў Альбуса былі вочы Лілі.
- Альбус Северус, - ціха сказаў Гарры, каб не пачуў ніхто, акрамя Джыні, але яна была дастаткова тактоўнай, каб рабіць выгляд, што махае рукой Розе, якая была ў цягніку. – Табе далі імя ў гонар двух дырэктараў Хогвартса. Адзін з іх быў слізарынцам, і, магчыма, ён быў самым мужным чалавекам з усіх, каго я ведаў.
- Але скажы толькі…
- І Слізарын атрымае выдатнага студэнта, ці не так? Гэта не мае значэння для нас, Ал. Але калі гэта важна для цябе, ты зможаш выбраць Грыфіндор ці Слізарын. Капялюш-размеркавальнік дазволіць табе выбраць.
- Сапраўды?
- Ён даў выбар мне, - сказаў Гарры.
Ён ніколі не казаў гэтага сваім дзецям, і таму ўбачыў здзіўленне на твары Альбуса. Але паколькі ва ўсім пунсовым цягніку пачалі бразгаць дзверы, і затуманеныя абрысы бацькоў зтоўпіліся для апошніх пацалункаў і напамінаў, Альбус ўскочыў у вагон, а Джыні зачыніла за ім дзверы. З бліжэйшых вокнаў звешваліся студэнты. Вельмі шмат твараў і ў цягніку, і на вуліцы, здавалася, былі павернуты да Гарры.
- Чаму яны ўсе ўтаропіліся? – выпытваў Альбус, калі яны з Розай выцягвалі шыі,
разглядаючы іншых студэнтаў.
- Не турбуйся, - адказаў Рон. – Гэта праз мяне. Я надзвычай знакаміты.
Альбус, Роза, Х’юга і Лілі засмяяліся. Цягнік пачаў рухацца, Гарры крочыў побач, гледзячы на худы твар сына, які ўжо гарэў ад хвалявання. Гарры працягваў усміхацца і махаць, хаця бачыць, як сын пакідае яго, было нібыта невялікая страта…
Апошнія рэшткі пары знікалі ў восеньскім паветры. Цягнік павярнуў. Рука Гарры ўсё яшчэ была паднятая ў развітанні.
- З ім усё будзе добра, - прамармытала Джыні.
Гарры паглядзеў на яе і бяздумна апусціў руку, дакрануўшыся да маланкавага шнару на ілбе.
- Я ведаю.
Шнар не балеў ужо дзевятнаццаць гадоў. Усё было добра.

Канец.

_________________________________________________________________________________________
Категория: Перевод на белорусский | 29.07.07 22:22 | Автор: belpotter | | 0 комментариев

Комментарии:

Книги


Сайт
Ошибка в тексте? Выделите её мышкой!
И нажмите: CTRL+ENTER

Система Orphus


События
2010-2011 :: Выход седьмой игры
18.11.10 :: Выход седьмого фильма (часть I) в Беларуси
19.11.10 :: Выход седьмого фильма (часть I)
15.07.11 :: Выход седьмого фильма (часть II)

Лента

RSS

iGoogle

добавить на Яндекс


Опрос
Итак, шестой фильм - ...
Лучший из всей серии
Хороший, но УА лучше
Хуже не бывает
Не смотрел

[ Результаты · Архив опросов ]


Друзья
Сістэма Orphus
Рейтинг@Mail.ru

Дизайн и содержание сайта(c) Андрей Богач | 2006-2009 belpotter.by | Хостинг от Hoster.by
twitter @belpotter