belpotter.by
BY | RU | PDA | RSS
БелPotter Книги Фильмы Игры Медиа Магазин
Belpotter.by: быть или не быть?
Не оставайтесь равнодушными!
Выскажите свое мнение!

 '    '.  - 19.11.2010

HPDH: Перевод главы №1

Двое мужчын узнікнулі з ніадкуль, у некалькіх ярдах адзін ад аднаго на вузкай, залітай светам месяца дарожцы. На працягу секунды яны стаялі, накіраваўшы палачкі адзін аднаму ў грудзі. Затым яны пазналі адзін аднаго, прыбралі палачкі пад мантыі і хутка пакрочылі у адным напрамку.
- Навіны? - папытаў другога больш высокі.
- Найлепшыя, - адказаў Северус Снэгг.
Злева дарожку абмяжоўвала дзікая, нізкарастучая ажына, справа - высокая, акуратна падстрыжаная агароджа. Мантыі мужчын развейваліся вакол іх ладыжак.
- Магчыма, я спазніўся, - сказаў Якслі. Яго грубыя рысы твару то з'яўляліся, то зноў знікалі з разадраных галінамі плямаў месяцовага свету. - Гэта было крыху складаней, чым я думаў. Але спадзяюся: ён будзе задаволены. Ты ўпэўнены, што твая навіна будзе добрай?
Снэгг кіўнуў, але ўдакладняць не стаў. Яны звярнулі направа на шырокую дарогу і спыніліся перад каванай жалезнай брамай. Ніхто не зрабіў і кроку. У цішыне абодва ўскінулі левую руку (нібы віталі кагосьці) і прайшлі скрозь браму, быццам гэта быў не цёмны метал, а дым.
Цісавыя агароджы прыглушвлі крокі мужчын. Аднекуль справа данёсся шолах: Якслі ізноў дастаў палачку, накіраваўшы яе над галавой Снэгга, але крыніца шолаху была не чым ішым як беласнежным паўлінам.
- Люцыус заўсёды рабіў для сябе няблага. Паўліны… - чмыхнуўшы, Якслі схаваў палачку зваротна пад мантыю.
З цемры ў канцы дарогі ўзнік вялікасны маентак, які зіхацеў дыяментамі вокнаў. Дзесьці ў цёмным садзе, за той стараной агароджы спяваў фантан. Пад нагамі Снэгга і Якслі, які спяшаліся да дзвярэй, хрумсцеў жвір. Дзверы расхінулася, як толькі яны наблізіліся, прычым без чыйгосьці відавочнага ўдзелу.
Вялікая гасцеўня была слаба асветлена і аздоблена цудоўным дываном, які закрываў большую частку каменнай падлогі. Бледныя твары, з партрэтаў, якія віселі на сценах, праводзілі Снэгга і Якслі позіркамі, калі тыя праходзілі міма. Двое мужчын спыніліся перад цяжкімі дзеравяннымі дзвярамі, якія вялі ў наступны пакой. Яны затрымаліся на адзін удар сэрца, а затым Снэгг павярнуў бронзавую ручку.
Пакой быў поўны людзей, якія ў маўчанні сядзелі за доўгім дэкаратыўным сталом. Астатняя мэбля была абыякава прыдвінута да сцен. Крыніцай свету ў пакоі быў палыхаючы агонь у прыгожым мармуровым каміну, над якім вісела пазалочанае люстэрка. Снэгг і Якслі на імгненне затрымаліся на парозе. Паколькі іх вочы станавіліся больш прывычнымі да паўзмроку, то іх увагай завалодвала самая дзіўная асаблівасць усёй сцэны: фігура чалавека, які відавочна страціў прытомнасць і вісеў галавой уніз над сталом. Марудна верцячыся, быццам прывязаная нябачнай вяроўкай, фігура адлюстроўвалася ў люстэрку і ў голай адпалірованнай паверхні стала. Ніхто з людзей за сталом не глядзеў на фігуру. Выключэннем быў бледны малады чалавек, які сядзеў прама пад ей. Ён, здавалася, быў няздольны забараніць сабе глядзець уверх кожную хвіліну.
- Якслі. Снэгг, - чысты, высокі голас раздаўся з галавы стала. - Вы спазніліся.
Камін быў прама за спіной размаўляючага, таму толькі прыбыўшым было цяжка разабраць нешта большае, чым яго сілуэт. Калі яны наблізіліся, скрозь морак заблішчаў твар, лысы чэрап, падобныя змяіным разрэзы ноздраў і вочы з чырвоным бляскам, зрэнкі якіх былі вертыкальнымі. Ён быў настолькі бледны, што, здавалася, выпускаў жамчужнае ззянне.
- Снэгг, сюды, - Валдэморт указаў на месца справа ад сябе. - Якслі - поруч з Долахавым.
Двое мужчын занялі адведзеныя ім месцы. Большасць вачэй вакол стала сачылі за Снэггам, і менавіта да яго першага звярнуўся Валдэморт.
- Так?
- Мой Лорд, Ордэн Фенікса збіраецца перавезці Гары Потара з яго цяперашняга месца схову ўначы ў наступную суботу.
Цікавасць вакол стала адчувальна ўзрасла. Некаторыя напружыліся, іншыя ўсхваляваліся, усе ўважліва глядзелі на Снэгга і Валдэморта.
- Субота… уначы, - паўтарыў Валдэморт. Яго чырвоныя вочы ўпіліся ў чорныя Снэгга з такі пільнасцю, што сёй-той за сталом адводзіў погляд у бок, спалоханны, што ён сам можа асмаліцца лютасцю пільных вачэй. Снэгг, аднак, спакойна глядзеў у твар Валдэморта. Праз секунду-іншую бязгубы рот Валан дэ морта выгнуўся у нешта падобнае на ўсмешку.
- Добра. Вельмі добра. І гэта інфармацыя…
- …з крыніцы, якую мы абмяркоўвалі, - скончыў Снэгг.
- Мой Лорд.
Якслі нахіліўся наперад, каб зірнуць у канец стала на Валан дэ морта і Снэгга. Усе павярнуліся да яго.
- Мой Лорд, я чуў аб іншым.
Якслі чакаў, але Валан дэ морт не загаварыў, таму ён працягнуў.
- Доліш, аўрор, згадаў, што Потара не перавязуць да ночы трыццатага, пакуль хлопчыку не споўніцца семнаццаць.
Снэгг усміхаўся.
- Мая крыніца паведаміла мне, што ёсць планы падлажыць ілжывы след. Напэўна, гэта ён і ёсць. Няма сумненняў, што на Доліша накладзены чары Канфундус. Гэта не першы раз. Ён, як ведама, успрымальны да іх.
- Я запэўніваю вас, мой Лорд, Доліш здаваўся цалкам упэўненным, - сказаў Якслі.
- Калі ён быў пад Канфундус, то не дзіўна, што ён быў упэўнены. - І наогул, Якслі, Упраўленне Аўрораў не будзе далей гуляць ніякай ролі ў абароне Гары Потара. Ордэн лічыць, што мы пракраліся ў Міністэрства.
- Ордэн хоць аб адной рэчы меркаваў правільна, а? - сказаў нізкі мужчына побач з Якслі. Ён хіхікнуў. За ім рушылі ўслед смяшкі ў розных канцах стала.
Валан дэ морт не смяяўся. Яго погляд быў накіраваны наверх, на цела, якое марудна вярцелася. Здавалася, ён паглыбіўся ў свае думкі.
- Мой Лорд, - працягваў Якслі. - Доліш упэўнены, што пры перавозцы хлопчыка будуць выкарыстоўваць усіх аўрораў…
Валан дэ морт падняў шырокую белую руку, і Якслі адразу змоўк, пакрыўджана сочачы, як Валан дэ морт ізноў звярнуўся да Снэгга.
- Дзе яны затым збіраюцца схаваць хлопчыка?
- У доме аднога з Ордэна, - сказаў Снэгг. - Паводле крыніцы, месцу надалі разнастайную абарону, якую толькі можа забяспечыць Ордэн і Міністэрства. Я думаю, што ёсць мала шанцаў на яго захоп, як толькі ён апынецца там, мой Лорд, калі вядома Міністэрства не будзе нашым да наступнай суботы. Гэта дало б нам магчымасць знайсці і знішчыць досыць чар, каб прарвацца праз астатнія.
- Ну, Якслі? – Валан дэ морт звярнуўся да іншага канца стала. Свет каміна дзіўна ўспыхваў у яго чырвоных вачах. - Міністэрства будз нашым да наступнай суботы?
Усе галовы яшчэ раз павярнуліся. Якслі выпрастаў плечы.
- Мой Лорд, па гэтым пытанні ў мяне ёсць добрыя навіны. Я - з цяжкасцю і пасля прыкладання вялікіх намаганняў - змог паспяхова накласці заклен Імперыўс на Піуса Цікнэса.
Многія з тых, хто сядзеў побач з Якслі, былі ўражаны: яго сусед, Долахаў, мужчына з выцягнутым, скасабочаным тварам, папляскаў яго па спіне.
- Гэта - пачатак, - сказаў Валан дэ морт. - Але Цікнэс - толькі адзін чалавек. Скрымджэр павінен быць акружаны нашымі людзьмі перш, чым я распачну дзейнічаць. Адзін няўдалы замах на жыццё міністра адкіне мяне ў пачатак доўгага шляху.
- Так, мой Лорд, гэта праўда. Але вы ведаеце, што як кіраўнік дэпартамента Забеспячэння Магічнага Правапарадку, Цікнэс мае рэгулярны кантакт не толькі з міністрам, але таксама і з кіраўнікамі ўсіх іншых аддзелаў Міністэрства. Я думаю зараз, калі пад нашым кантролем такі высакапастаўлены чыноўнік, захапіць іншых будзе лёгка. А затым яны могуць супрацоўнічаць, каб скінуць Скрымджэра.
- Пакуль наш сябар Цікнэс не выяўлены да таго, як ён перацягне астатніх, - сказаў Валан дэ морт. - Ва ўсякім разе, застаецца малаверагодным, што Міністэрства стане маім да наступнай суботы. Калі мы не можам чапаць хлапчука ў яго прытулку, то мы зробім гэта, калі ён будзе пераязджаць.
- У нас тут перавага, мой Лорд, - вымавіў Якслі, які, здавалася, наладзіўся атрымаць ухваленне. - У нас ёсць некалькі чалавек у дэпартаменце Магічнага Транспарта. Калі Потар трансгрэсуе або выкарыстае Лятучую Сетку, мы неадкладна даведаемся аб гэтым.
- Ён не скарыстаецца гэтым, - сказаў Снэгг. - Ордэн сцеражэцца любога віду транспарта, які кіруе або рэгулюе Міністэрства. Яны падазраюць усе, што звязана з Міністэрствам.
- Тым лепш, - сказаў Валан дэ морт. - Ён павінен будзе перамяшчацца ў адкрытую. Безумоўна будзе лягчэй захапіць.
Валан дэ морт ізноў паглядзеў на цела, якое марудна верцелася, перад тым як працягнуў:
- Я асабіста займуся хлапчуком. З-за яго адбылося задужа шмат памылак. Некаторыя з іх былі маімі. Сваім жыццём Потар абавязаны ў большай ступені маім памылкам, а не сваім трыўмфам.
Кампанія за сталом глядзела на Валан дэ морта са страхам. Кожны з іх баяўся быць абвінавачаным у задужа доўгім існаванні Гары Потара. Валан дэ морт, здавалася, гаварыў сам з сабой, звяртаючыся толькі да цела, якое вісела без прытомнасці.
- Я быў неакуратным. Я не скарыстаўся паспяховымі шанцамі, і таму ўсе мае лепшыя планы ішлі па ветру. Але зараз я ведаю лепш. Я разумею тыя рэчы, якія не разумеў раней. Я павінен быць тым, хто заб'е Гары Потара. І я буду.
На гэтых словах, як адказ на іх, неспадзявана раздаўся жудасны енк, зацянушыся крык пакуты і болі. Многія за сталом уражана паглядзелі ўніз, так як гук здавалася, зыходзіў у іх з-пад ног.
- Хвост, - сказаў Валан дэ морт, не змяняючы свайму ціхаму ўдумліваму тону і не зводзячы погляду з цела. - Няўжо я не гаварыў з табой аб утрымліванні нашага вязня ў цішыне.
- Так, м-мой Лорд, - уздыхнуў маленькі чалавек, які сядзеў у сярэдзіне стала. Ён сядзеў настолькі нізка, што яго крэсла на першы погляд здавалася пустым. Зараз ён астаўляў сваё крэсла і выходзіў з пакоя, пакідаючы за сабой цікаўны сярэбраны свет.
- Як я гаварыў, - працягваў Валан д морт, звяртаючыся да напружаных твараў сваіх паслядоўнікаў. - Зараз я разумею лепш. Напрыклад, мне неабходна запазычыць палачку аднога з вас, перад тым, як я пайду забіваць Потара.
На тварах вакол адбілася хваляванне, нібы ён абвясціў, што возьме ў кагосьці з іх рукі.
- Няма добраахвотнікаў? - папытаў Валан дэ морт. - Люцыус, я не бачу больш прычын, каб ты насіў палачку.
Люцыус Малфой падняў вочы. У свеце каміна яго скура здавалася жаўтлявай, як воск, а вочы запаўшымі і змрочнымі.
- Мой Лорд?
- Твая палачка, Люцыус. Мне патрэбная твая палачка.
- Я…
Малфой паглядзеў у бок сваёй жонкі. Яна глядзела прама перад сабой, гэтак жа бледная, як і ён. Яе доўгія светлыя валасы струменіліся ніжэй плячэй па спіне, а рука пад сталом сціснула запясце Люцыуса. Пры яе дотыку, Люцыус засунуў руку ў мантыю, дастаў палачку і працягнуў Валан дэ морту. Валан дэ морт прыблізіў яе да сваіх чырвоных вачэй, уважліва даследуючы.
- Што гэта?
- Вяз, мой Лорд, - прашаптаў Малфой.
- А стрыжань?..
- Цмок… сардэчная мышца цмока.
- Добра, - сказаў Валан дэ морт. Ён выцягнуў сваю палачку і параўнаў даўжыню. Люцыус зрабіў інстыктыўны рух: на секунду здалося, што ён чакаў атрымаць палачку Валан дэ морта ў абмен на сваю. Валан дэ морт не прапусціў жэста. Яго вочы зверавата павялічыліся.
- Даць табе маю палачку? Маю палачку?
Частка прысутных хіхікнула.
- Я даў табе волю, Люцыус. Табе гэтага мала? Але я заўважыў, што ты і твая сям'я ў апошнія дні здаецеся меней шчаслівыя… Гэта з-за маёй прысутнасці, якая цябе абмяжоўвае, Люцыус?
- Не… не, мой Лорд!
- Хлусня, Люцыус…
Прыглушаны голас, здавалася, працягваў шыпець, нават калі жорсткі рот скончыў рухацца. Адзін або два чараўніка ледзь душылі дрыготку, калі шыпенне стала яшчэ гучней. Можна было пачуць, як нешта цяжкае слізгала пад сталом па падлозе.
Велізарная змея марудна запаўзла на крэсла Валан дэ морта і змясцілася спачыць на яго плячах. Яна была бясконца доўгай, таўшчынёй з нагу мужчыны, з неміргаючымі вачамі з вертыкальнымі зрэнкамі. Усё яшчэ гледзячы на Люцыуса, Валан дэ морт пагладзіў істоту доўгімі тонкімі пальцамі.
- Чаму ж Малфоі выглядаюць такімі няшчаснымі побач са сваімі паплечнікамі? Маё вяртанне, мой прыход да ўлады - не тое самае здарэнне, якога, як яны сцвярджалі, жадалі на працягу многіх гадоў?
- Вядома, мой Лорд, - сказаў Люцыус Малфой, выціраючы дрыготкай рукой пот з верхняй губы. - Мы сапраўды гэтага жадалі… вельмі.
Злева ад Малфоя яго жонка дзіўна коратка кіўнула, адводзячы вочы ад Валан дэ морта і змяі. Справа, яго сын, Драко, які пільна глядзеў на цела, якое рухалася ўверсе, кінуў позірк на Валан дэ морта і тут жа адвеў вочы, баючыся сустрэць позірк у адказ.
- Мой Лорд, - пачала цемнавалосая жанчына з сярэдзіны стала голасам, поўным хвалявання, - гэта гонар, прымаць вас тут, у доме нашай сям'і. Большага задавальнення не можа быць.
Яна сядзела побач са сваёй сястрой, але яе адрозненне ад сястры складалася не толькі ў колеру валасоў і цяжасці павек вачэй, а і ў паводзінах: Нарцысса сядзела прама і была быццам не ў гэтым пакоі, Белатрыса ж нахілілася да Валан дэ морта, так як словы не маглі прадэманстраваць усёй яе ахвоты быць бліжэй.
- Большага задавальнення не можа быць, - паўтарыў Валан дэ морт. Нахіліўшы галаву, ён разглядаў Белатрысу. - Гэта значыць шмат, Белатрыса, ад цябе.
Яе твар заліла чырвань, з вачэй лінулі слёзы захаплення.
- Мой Лорд ведае, што я гавару толькі праўду!
- Большага задавальнення не можа быць… нават у параўнанні са шчаслівым здарэннем, якое, як я чуў, адбылося ў вашай сям'і на гэтым тыдні?
Яна неразумеючы ўнурылася на яго з адчыненым ротам.
- Я не ведаю, што вы пад гэтым падразумеяце, мой Лорд.
- Я гавару аб тваёй пляменніцы, Белатрыса. І вашай, Люцыус і Нарцыса. Яна толькі што ажанілася на пярэваратні, Рымусе Люпіне. Вы павінны так ганарыцца.
За сталом выбухнулі смехам. Многія нахіляліся наперад, каб абмяняцца мнагазначнымі позіркамі, некаторыя білі ў стол кулакамі. Гіганцкая змяя, неадабраючы хваляванне, адчыніла шырокі рот і сярдзіта зашыпела, але Пажырацелі Смерці і вухам не павялі: так дужа яны захапіліся знявагай Белатрысы і Малфояў. Твар Белатрысы, нядаўна пачырванеўшы ад шчасця, зараз пакрылі выродлівыя чырвоныя плямы.
- Яна нам не пляменніца, мой Лорд, - закрычала яна, перакрываючы смех. - Мы - Нарцыса і я - ніколі ў вочы не бачылі нашую сястру, з тых самых пор, як яна выйшла замуж за бруднакроўку. Гэтае агіднае дзіця не мае алносін ні да кога з нас. І тая жывёла, за якую яна выходзіць замуж, таксама.
- Што скажаш Драко? - папытаў Валан дэ морт. І хаця яго голас быў ціхі, але ён дорбра чуўся скрозь свіст і кепікі. - Будзеш калыхаць шчанят?
Смех узмацніўся. Драко Малфой з жахам глядзеў на бацьку, які ўнурыўся на свае калені, затым злавіў вочы маці. Яна неадчувальна узварухнула галавой, вярнула сабе абыякавы выгляд і ўтаропілася ў сцяну.
- Досыць, - Валан дэ морт паглажваў сярдзітую змею. - Досыць.
І смех адразу сцізх.
- Многія з нашых самых старых генеалагчных дрэў робяцца з цягам часу крыху хворымі, - сказаў ён, паколькі Белатрыса затаіўшы подых глядзела на яго з упрошваннем. - Вам не трэба вычысціць свой род, каб ён стаў здаровым? Выражце тыя часткі, якія пагражаюць здароўю астатніх.
- Так, мой Лорд, - прашаптала Белатрыса. Яе вочы ізноў напоўніліся слязьмі падзякі. - Пры першым ж шанцу!
- Вы павінны зрабіць гэта, - сказаў Валан дэ морт. - Як у вашай сям'і, так і ва ўсім свеце… мы выражым язву, якая атручвае нас. Застануцца толькі людзі сапраўднай крыві…
Валан дэ морт падняў палачку Люцыуса Малфоя, накіраваў яе на фігуру, якая марудна вярцелася над сталом, і каротка ўзмахнуў. Фігура са стогнам ачулася і пачала барацьбу супраць нябачных пут.
- Ты пазнаў нашага госця, Северус? - папытаў Валан дэ морт.
Снэгг падняў вочы да перавернутай асобы. Усе Пажырацелі Смерці зараз глядзелі на палоннага, як калі б ім далі дазвол праявіць цікаўнасць. Фігура звярнулася тварам да свету ад каміна. Ламаным і спалоханым голасам жанчына сказала:
- Северус! Дапамажыце мне!
- Ах, так, - вымавіў Снэгг, калі палонная ізноў адвярнулася.
- А ты, Драко? - папытаў Валан дэ морт, паглажваючы пысу змяі вольнай ад палачкі рукой. Драко рыўком трасянуў галавой. Зараз, калі жанчына абудзілася, ён не мог больш глядзець на яе.
- Але ты не наведваў яе заняткаў, - сказаў Валан дэ морт. - Для тых з вас, хто не ведае, сёння ўвечар да нас далучылася Чарыці Барбэйдж, якая да нядаўняга часу выкладала ў школе Чараўніцтва і Вядзьмарства Хогвартс.
Невялікі шум падняўся за сталом. Шырокая сутулая жанчына з вострымі зубамі кракнула.
- Так… Прафесар Барбэйдж выкладала дзецям ведзьмаў і чараўнікоў усё аб магглах… што яны не дужа адрозніваюцца ад нас…
Адзін з Пажырацеляў Смерці плюнуў на падлогу. Чарыці Барбэйдж ізноў апынулася тварам да Снэгга.
- Северус… вымольваю… калі ласка…
- Сіленцыо, - Валан дэ морт ізноў узмахнуў палачкай, і Чарыці змоўкла, нібы ёй завязалі рот. - Не задаволеная развращением і забруджваннем розумаў дзяцей чараўнікоў, на мінулым тыдні прафесар Барбэйдж напісала палымяны артыкул у абарону бруднакровак. Чараўнікі, па яе меркаванню, павінны прыняць гэтых злодзеяў, іх веды і магію. Выраджэнне чыстакроўных, як гаворыць яна, самая прыемная тэндэнцыя… Яна жадала б усіх нас ажаніць з маггламі… або, не сумняваюся, з пярэваратнямі…
На гэты раз ніхто не засмяяўся. Быў толькі голас Валан дэ морта, які выпраменьваў гнеў і пагарду. У трэці раз Чарыці Барбэйдж звярнулася да Снэгга. Слёзы скочваліся з вачэй на валасы. Снэгг абыякава глядзеў на яе. Затым яе твар ізноў знік з віду.
- Авада Кедавра.
Выбліск зялёнага свету высвяціў кожны кут пакоя. З гучным грукам, Чарыці звалілася на стол, які задрыжэў і зарыпеў. Некалькі Пажырацеляў прыскокнулі на крэслах, Драко зваліўся на падлогу.
- Абед, Нагіні, - мякка вымавіў Валан дэ морт, і вялікая змея саслізнула з яго плячэй на адпалірованнае дрэва.

_________________________________________________________________________________________
Категория: Перевод на белорусский | 25.07.07 07:38 | Автор: belpotter | | 0 комментариев

Комментарии:

Книги


Сайт
Ошибка в тексте? Выделите её мышкой!
И нажмите: CTRL+ENTER

Система Orphus


События
2010-2011 :: Выход седьмой игры
18.11.10 :: Выход седьмого фильма (часть I) в Беларуси
19.11.10 :: Выход седьмого фильма (часть I)
15.07.11 :: Выход седьмого фильма (часть II)

Лента

RSS

iGoogle

добавить на Яндекс


Опрос
Итак, шестой фильм - ...
Лучший из всей серии
Хороший, но УА лучше
Хуже не бывает
Не смотрел

[ Результаты · Архив опросов ]


Друзья
Сістэма Orphus
Рейтинг@Mail.ru

Дизайн и содержание сайта(c) Андрей Богач | 2006-2009 belpotter.by | Хостинг от Hoster.by
twitter @belpotter